Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўнікі не дамагліся вызваленьня Аўтуховіча


Пракуратура адмовілася зьмяніць меру стрыманьня арыштаваным прадпрымальнікам Мікалаю Аўтуховічу, Юрыю Лявонаву і Ўладзімеру Асіпенку.


Звароты ў Генпракуратуру, пракуратуру Гарадзенскай вобласьці і ўпраўленьне ўнутраных спраў гарадзенскага аблвыканкаму з інфармацыяй пра галадоўку салідарнасьці і патрабаваньнем зьмяніць меру стрыманьня палітвязьням накіравалі актывісты “Маладога фронту”.

Кіраўнік аддзелу Генпракуратуры па наглядзе за сьледзтвам у органах унутраных спраў Ягор Сіняк ім адмовіў. Спаслаўся на тое, што ўдзельнікі галадоўкі не зьяўляюцца зацікаўленымі асобамі, якім дадзена права абскарджваць дзеяньні і рашэньні органаў папярэдняга сьледзтва. Таму довады галадоўнікаў застаюцца без задавальненьня.
XS
SM
MD
LG