Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“З аднаго боку з улікам дэмаграфічнай сытуацыі патрэбна прыцягваць у Беларусь замежнікаў, з другога – паставіць заслону для непажаданых людзей з замежжа”, - заявіў выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных справаў.


Болей за 1 900 замежных грамадзянаў дэпартавалі з 2008 годзе зь Беларусі. Зь іх 831 – пад канвоем.

Штогод краіну наведваюць болей за 3 мільёны замежнікаў.

У Беларусі пражывае болей за 130 тысячаў замежных грамадзянаў.

Такія лічбы назваў сёньня выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных справаў генэрал-маёр Анатоль Куляшоў.

Ён прадстаўляў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў зьмены ў закон, якія зьвязаныя са зьменай прававога статусу замежных грамадзянаў і грамадзянаў без грамадзянства ў Беларусі.

Куляшоў зазначыў, што “”міграцыйны працэс павінен рэгулявацца”.
XS
SM
MD
LG