Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэчу з рэдакцыяй “Нашай Нівы” не дазволілі


Аматары роднага слова зьвярнуліся ў Мастоўскі райвыканкам, каб улады дазволілі сустрэчу з рэдактарамі газэты “Наша Ніва” і далі для гэтага памяшканьне.


У адказе з выканкаму напісана, што ён ня можа даць згоду на правядзеньне масавага мерапрыемства. Тое, што на сустрэчу ў Масты меліся прыехаць супрацоўнікі “Нашай Нівы”, у афіцыйнай паперы ня ўзгадваецца.

Пра гэта паведаміў рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” з Мастоў Алесь Зарэмбюк. Ён падкрэсьліў, што “Наша Ніва” — зарэгістраванае выданьне, прадаецца ў шапіках, і хацелася, каб сустрэча адбылася не ў прыватным доме, а афіцыйна, каб яе маглі наведаць усе ахвотныя.

XS
SM
MD
LG