Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможца "Эўрабачаньня - 2009" Аляксандр Рыбак прыедзе ў Менск 28 траўня.

Пра гэта перадае Інтэрфакс са спасылкай на прадусара тэлеканала ОНТ Анжаліку Мікульскую.

А.Рыбак возьме ўдзел у праграмах тэлеканалу, а таксама будзе сябрам журы конкурсу "Новыя галасы Беларусі”. 23-гадовы сьпявак выканае ў суправаджэньні прэзыдэнцкага аркестра Беларусі знакамітую "Fairytale" і "Купалінку".

Паводле спадарыні Мікульскай, ніякай ўрачыстай сустрэчы не заплянавана.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG