Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь 1 чэрвеня ў Беларусі хочуць зьмяніць падатак на дадатковую вартасьць, цяпер ён — 18 адсоткаў, а будзе — 22 адсоткі.

Тым жа часам будуць зьменшаны некаторыя іншыя падаткі. Урад мяркуе, што гэткім чынам можна зьменшыць імпарт у Беларусь і падтрымаць айчынных вытворцаў. Меркаваньне жыхароў Горадні

У гарадзенца спадара Аляксандра фірма і крамы, дзе прадаюцца канцылярскія тавары, у значнай ступені гэты рэчы для школьнікаў і студэнтаў. Зразумела, што большую частку тавару даводзіцца завозіць з-за мяжы. Як спадар Аляксандар успрымае магчымасьць таго, то павялічыцца на чатыры адсоткі падатак на дадатковую вартасьць?

Спадар Аляксандар: Я чытаў у інтэрнэце, яны хочуць адмяніць два падаткі — падатак з продажаў, але ў нас для школьных тавараў яго няма цяпер, і адмяніць сельскагаспадарчы падатак. Гэта, паводле арытмэтыкі, атрымліваецца — адно за адно, але насамрэч гэта ня так. Таму што “ндс” на ўсё накручваецца, а падатак з продажаў у нас датычыць толькі часткі тавараў.

Гарадзенскі прадпрымальнік падкрэсьлівае: адмяніць падатак з продажаў трэба было абавязкова, але гэта не выратуе ад падвышэньня цэнаў.

Спадар Аляксандар: Ня так усё проста. Праблема такая, што на ўсё падымуцца цэны — на асадкі, стрыжні, сшыткі, у нас у крамах усё падаражэе, атрымліваецца, што на пяць адсоткаў, каб сплаціць “ндс”, карацей, гэта для нас горш, для крамаў горш, для людзей горш

Прадпрымальнік, былы палітвязень Валеры Леванеўскі наступным чынам пракамэнтаваў магчымасьць павелічэньня ў Беларусі падатку на дадатковую вартасьць:

Леванеўскі: Я бачу тут толькі мінусы выключна, таму што ў крызіс павелічэньне падатковай нагрузкі прывядзе толькі з падаражаньня тавараў. Увогуле ўрад павінен заняцца тым, каб сабекошт прадукцыі нашай зьніжаўся. Таму што калі ўзяць Польшчу, мясныя прадукты, ды ўсё іншае практычна, там таньней яны, а заробкі — вышэйшыя.

Гэта гаворыць аб тым, што структура вытворчасьці, сама сыстэма эканамічная, яна вельмі затратная: разьдзьмутыя штаты, апарат, непамерна разьдзьмутыя кантралёўныя органы, усё гэта кладзецца на бюджэт, таму грошай няма. Я лічу, што прычыну шукаюць ня там, ня тут трэба шукаць прычыны недахопу грошай”.

Валеры Леванеўскі зазначае: у Польшчы пайшлі іншым шляхам, там не стараюцца зьмяншаць імпарт, а імкнуцца стымуляваць вываз тавараў за мяжу. Гарадзенцам добра вядома, што за купленыя ў Польшчы тавары на мяжы ў польскай мытні можна атрымаць у кішэню кампэнсацыю — прыблізна дваццаць адсоткаў ад грошай, заплачаных за тавар у польскай краме. І многія гэтым карыстаюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG