Лінкі ўнівэрсальнага доступу

28 маладых палітыкаў падпісалі заяву, якую назвалі маніфэстам маладых лідэраў. Заяўнікі падтрымалі дзеяньні лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча па наладжваньні стасункаў Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам “дзеля ўмацаваньня незалежнасьці краіны на ўмовах дэмакратызацыі і павагі да правоў чалавека”. Ці можна сьцьвярджаць, што маладыя палітыкі заявілі пра свой пераход на бок Аляксандра Мілінкевіча ў ягоных спрэчках з іншымі лідэрамі апазыцыі? Ці могуць быць нейкія наступствы для тых падпісантаў ліста, якія ўваходзяць у кіраўніцтва апазыцыйных партыяў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.

Цыганкоў: Ці можна трактаваць гэты ліст так, што ягоныя падпісанты-маладыя палітыкі аддаюць свой палітычны аўтарытэт Аляксандру Мілінкевічу? Ці азначае гэта, што яны адназначна прынялі бок Мілінкевіча ў ягоным процістаяньні з шэрагам іншым апазыцыйных лідэраў?

Чавусаў: Сапраўдны, рацыя ў такім сьцьвярджэньні ёсьць. Заўважу, аднак, што падпісанты — гэта толькі частка маладой плыні беларускіх палітыкаў, якія сапраўды падтрымліваюць Мілінкевіча ў ягоных амбіцыях вылучацца ў якасьці галоўнага кандыдату ад дэмакратычных сілаў.

Тут мы бачым вынік, плён той працы, якую праводзіў Мілінкевіч пасьля 2006 году па кансалідацыі дэмакратычных палітыкаў і арганізацыяў, робячы акцэнт не на “захопе” асобных структураў, а на кантактах з лідэрамі грамадзкай думкі, асабліва на мясцовым узроўні.

Гэты ліст — толькі пачатак, а далей да гэтай супольнасьці фармальна і нефармальна будуць далучацца і іншыя.
Таму гэты ліст — толькі пачатак, а далей да гэтай супольнасьці фармальна і нефармальна будуць далучацца і іншыя дзеячы, у тым ліку і актывісты існуючых партыяў дэмакратычнага крыла.

Цыганкоў: Сапраўды, сярод падпісантаў ёсьць і прадстаўнікі кіраўніцтва розных партыяў, напрыклад, Юрась Губарэвіч — намесьнік старшыні БНФ. Ці ня можа стаць гэты ліст чарговай падставай для разгляду ў той самай БНФ і для “аргвывадаў”?

Чавусаў: Гэты ліст хутчэй вынік той палітыкі, якую паводзіць зараз кіраўніцтва БНФ. Думаю, што спробы нейкім чынам даць ацэнку гэтаму лісту будуць, але ня думаю, што сёньня кіраўніцтва БНФ ў стане атрымаць падтрымку партыйнага актыву ў гэтай справе. Ня будзем забывацца, што прапанова рэзалюцыі, якая вельмі жорстка ацэньвала дзейнасьць актывістаў БНФ у супрацы з рухам “За свабоду”, на апошнім Сойме не была прынята

Зараз актывісты партыяў ужо думаюць пра тое, а што там будзе ў выбарчай кампаніі, і нават, што будзе пасьля прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Таму нават калі нейкае памкненьне “пакараць” падпісантаў у кіраўніцтва партыі БНФ і зьявіцца, але яно наўрад ці будзе падтрыманае шырокім колам партыйных актывістаў.

Цыганкоў: Ліст маладых палітыкаў называецца “Незалежнасьць! Свабода! Эўрапейскі выбар”. Ці можна сказаць, што зараз, калі намецілася нейкая канкурэнцыя паміж двума праэўрапейскімі кангрэсамі, гэтым лістом шалі схіліліся моцна на бок Мілінкевіча і ягонага Кангрэсу.

Чавусаў: Шалі сапраўды на баку Мілінкевіча цяпер. Але не такі, што ён больш праэўрапейскі. Рэч у тым, што ён валодае большым палітычным і арганізацыйным патэнцыялам, каб сапраўды выступаць як праэўрапейская сіла. Што да ягоных канкурэнтаў, то я ня думаю, што тут нешта большае, чым палітычныя амбіцыі асобных дзеячоў.

Што да назвы ліста, то яна, відаць, адпавядае патэнцыйнаму мэсіджу, зь якім Мілінкевіч пойдзе на выбарчую прэзыдэнцкую кампанію.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG