Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў акцыі памяці Захаранкі працягваюць выклікаць у міліцыю


Сёньня ў Цэнтральным райаддзеле міліцыі Гомеля складзены адміністрацыйны пратакол на сябра Партыі БНФ Анатоля Паплаўнага за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Спадар Паплаўны — апошні, пяты па ліку ўдзельнік ланцуга памяці зьніклага ў 1999 годзе генэрала Захаранкі. Ланцуг памяці быў зладжаны 7 траўня каля будынку абласной міліцыі.


Як паведаміў Анатоль Паплаўны, напярэдадні старшы інспэктар прафіляктыкі Цэнтральнага РАУС Уладзіслаў Шукель прыходзіў да яго дадому. Актывіст не пусьціў інспэктара ў хату, але па позьве прыйшоў у райаддзел міліцыі.

Нягледзячы на патрабаваньне сябра Партыі БНФ, інспэктар Шукель адмовіўся весьці апытаньне й складаць пратакол па-беларуску.

У папярэднія дні адміністрацыйныя пратаколы за правядзеньне “ланцуга неабыякавых людзей” да 10-х угодкаў зьнікненьня экс-міністра ўнутраных спраў інспэктар Шукель склаў супраць Васіля Палякова, Пётры Кузьняцова, Юрася Захаранкі й Уладзімера Кацоры.

Чакаецца, што ўжо заўтра ўсе пратаколы міліцыя накіруе ў суд.
XS
SM
MD
LG