Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнік банку скраў больш як 100 000 даляраў і зьнік


Гэта адбылося ў ноч з 23 на 24 траўня на памежным пункце пропуску “Бераставіца” ў Гарадзенскай вобласьці.

Супрацоўнік разьлікова-касавага цэнтру “Беларусбанку” папярэдзіў калегаў, што ненадоўга пакіне памяшканьне і хутка вернецца.

Згодна з інфармацыяй прэс-службы МУС Гарадзенскага аблвыканкаму, супрацоўнік банку прыхапіў з сабой 22,7 тысячы даляраў, 57,5 тысячы эўра, 9,5 тысячы расейскіх рублёў, 2,7 тысячы польскіх злотых і болей за 19,5 мільёнаў беларускіх рублёў.

Узбуджана крымінальная справа, банкаўскі служачы абвешчаны ў вышук. Вядома, што сам ён паходзіць зь Бераставіцкага раёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG