Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праспэкт Маркса атрымае імя Францыска Скарыны


Полацкі гарадзкі савет дэпутатаў напярэдадні сьвяткаваньня 1147-годзьдзя гораду вырашыў перайменаваць праспэкт Карла Маркса ў праспэкт Францыска Скарыны. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА са спасылкай на старшыню Полацкага гарсавету Вольгу Ждановіч.


Паводле яе, рашэньне было прынятае пасьля шырокага абмеркаваньня і апытаньня грамадзкай думкі. "Мы ніякім чынам не прымяншаем ролю Маркса ва ўсясьветнай філязофіі і эканоміцы, але імя Скарыны дарагое ня толькі палачанам", -- сказала Вольга Ждановіч.
XS
SM
MD
LG