Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскія чыноўнікі працягваюць блякаваць пастаўкі беларускай прадукцыі, нягледзячы на дамоўленасьці.


Пра гэта заявіў сёньня ў Менску на пасяджэньні Савета міністраў прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, паведамляе Інтэрфакс.

Ён даручыў прадстаўнікам органаў дзяржкіраваньня выехаць у расейскія рэгіёны, каб прааналізаваць выпадкі блякаваньня беларускага экспарту.

Ён скрытыкаваў выказваньні расейскага міністра сельскай гаспадаркі, пра тое, што ў Расеі зьбіраюць 11 тысяч беларускіх трактароў. Аднак, паводле С.Сідорскага, расейскі бок забываецца, што гадавая праграма расейскага ўраду разьлічана на 48 тысяч трактароў.

“Фактычна, сёньня рынкі для прасоўваньня беларускай прадукцыі зачынены”, – сказаў С.Сідорскі. .
XS
SM
MD
LG