Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін супраць крэдытаў на беларускія трактары


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін лічыць немэтазгодным выкарыстоўваць расейскія крэдытныя рэсурсы для закупаў беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Пра гэта ён заявіў на пасяджэньні прэзідыўма расейскага ўрада, паведамляе РІА “Новости”.

Паводле Ў.Пуціна, расейскія крэдытныя рэсурсы больш мэтазгодна выкарыстоўваць для закупаў айчыннай сельгастэхнікі. Ён сказаў, што беларускі бок прапанаваў Расеі купляць у Беларусі трактары з выкарыстаньнем крэдытных схемаў.

"Пытаньні, якія задаюць нашы беларускія сябры, яны сёньня вядомыя, і яны тычацца сфэры сельгасмашынабудаваньня. Яны просяць пашырыць магчымасьці продажу сваёй сельгастэхнікі на нашым рынку", — зазначыў прэм'ер-міністр Расеі.

Міністар сельскай гаспадаркі Алена Скрыньнік нагадала, што на тэрыторыі Расеі арганізавана зборка 11 тысяч трактароў беларускай вытворчасьці. Іх расейскі бок атрымлівае ў выглядзе трактаракамплектаў. Паводле спадарыні Скрыньнік, крэдытныя рэсурсы "дастаткова цяжка кантраляваць". Яна нагадала, што на дзяржаўныя сродкі па лізінгу ўжо выкуплены трактары, якія дагэтуль не запатрабаваныя.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы 19 траўня з дзяржсакратаром “саюзнай дзяржавы” Паўлам Барадзіным у Менску выказаў занепакоенасьць абмежаваньнем прамых паставак беларускай тэхнікі ў Расею.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG