Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня судзьдзя Цэнтральнага суду Гомеля Аркадзь Калугін адклаў разгляд пазову актывістаў АДС Уладзімера Кацоры й Уладзімера Сякеркі супраць гарвыканкаму. Судзьдзя абвясьціў, што вымушаны гэта зрабіць з прычыны адсутнасьці заяўніка Сякеркі.

Спадар Сякерка перадаў заяву, у якой прасіў суд разглядаць справу супраць гарвыканкаму безь яго ўдзелу, паколькі, як ён напісаў, “загадзя ведае пра неправамернае рашэньне суду”.

Судзьдзя паставіў пад сумнеў аўтарства заявы актывіста, заявіўшы, што яна не засьведчана належным чынам — і перанёс разгляд справы на 28 траўня.

Судзьдзя Калугін, відаць, быў узрушаны заявай, бо не назваў нават склад суду.

Нагадаем, што актывісты АДС патрабуюць прызнаць неправамерным рашэньне гарвыканкаму на забарону мітынгу, прысьвечанага 23-м угодкам чарнобыльскай катастрофы. Паводле пазоўнікаў, забарона на масавую акцыю абмяжоўвае іхнія правы і інтарэсы, якія ахоўваюцца Канстытуцыяй Беларусі й міжнароднымі пагадненьнямі краіны.

За апошнія тры гады ўлады не далі ніводнага дазволу апазыцыі на масавыя акцыі. З другога боку, яны ж перасьледуюць актывістаў, калі тыя праводзяць акцыі без дазволу. Прыкладам таму — перасьлед чальцоў рады АДС за зладжаны 7 траўня ланцуг памяці генэрала Захаранкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG