Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Захворваньні на рак вырасьлі ў 10 разоў


На Гомельшчыне за 23 гады пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС першасныя захворваньні на рак шчытападобнай залозы сярод жыхароў заражаных тэрыторыяў вырасьлі ў 10 разоў.


Пра гэта паведаміў начальнік управы аховы здароўя аблвыканкаму Мікалай Васількоў падчас выступу на нарадзе ў гомельскай філіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на тэму: “Мэдычныя наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС”.

Летась паказьнік захворваньня на рак шчытападобнай залозы сярод дарослых дасягнуў максымальнага значэньня за гады назіраньня - 21,7 на 100 тысяч насельніцтва.

Патрабуюць навуковага дасьледаваньня выяўленыя 34 выпадкі раку шчытападобнай залозы ў дзяцей, якія захварэлі пасьля 2001 году, калі ўжо не было апраменьваньня ёдам-131.
XS
SM
MD
LG