Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тое, каб абраць Віталя Рымашэўскага кандыдатам на прэзыдэнта ад Партыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, прагаласавалі ўдзельнікі нацыянальнай канфэрэнцыі гэтай незарэгістраванай арганізацыі.

На статус кандыдата ў прэзыдэнты таксама прэтэндавалі:

• сустаршыня БХД, каардынатар кампаніі па абароне правоў на свабоду сумленьня Георгій Дзьмітрук;
• намесьнік кіраўніка Менскай гарадзкой арганізацыі партыі Леанід Скарабагаты.

Вынікі патаемнага галасаваньня:
• Дзьмітрук – 25
• Рымашэўскі – 68
• Скарабагаты - 8
• Несапраўдыя бюлэтені – 2.



Даведка БелаПАН:


Віталь Рымашэўскі

Нарадзіўся ў 1975 годзе;
Працуе вядучым эканамістам кампаніі "Беларусь капітал мэнэджмэнт" (Расея);

Скончыў будаўнічы факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці "Інжынэр-будаўнік";

Прафэсійна займаецца палітыкай з 1996 года — тады ён стаў членам каардынацыйнага рады арганізацыі "Беларускае аб’яднаньне маладых палітыкаў".

У 1999 годзе вучыўся ў Нямеччыне на курсах вышэйшай школы дзяржкіраваньня ў інстытуце "Саюз грамадзкага кіраваньня", вывучаў эканамічны і палітычны лад ФРГ.

У 2002 —2004 гадах — сябра прэзыдыўму Беларускага нацыянальнага савету маладзёжных і дзіцячых грамадзкіх арганізацый "Рада".

У 2005—2006 годзе — каардынатар перадвыбарнай кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча па Фрунзенскаму раёну Мінску.



Удзельнікі БХД таксама падтрымалі Кангрэс эўрапейскіх сіл, які ініцыюе рух "За свабоду" і прапанавалі зарэгістраваць грамадзкае аб'яднаньне "Рух "БХД".

У сувязі з адмовай Міністэрствам юстыцыі ў рэгістрацыі БХД "па надуманых прычынах”, у якасьці яшчэ аднаго варыянту выхаду з сытуацыі Павал Севярынец прапанаваў зарэгістраваць грамадзкае аб'яднаньне "Рух "БХД" па аналёгіі з рухам "За свабоду". Пры гэтым ён зазначыў, што такі варыянт — гэта "крок назад".

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG