Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на крызіс, беларускія банкі працуюць эфэктыўна


Агляд некаторых публікацыяў недзяржаўнага друку 25 траўня

Тыднёвік “Белорусы і рынок”. Нягледзячы на фінансавы крызіс, беларускія банкі працуюць эфэктыўна. “Прыбытак вышэйшы за мінулагодні”. На першым месцы па абсалютнай велічыні балянсавага прыбытку – Прыёрбанк, які за першы квартал атрымаў 95,6 мільярда беларускіх рублёў прыбытку – больш, чым за ўвесь мінулы год. Па выніках 2008 году сытуацыя была іншай: па абсалютнай велічыні балянсавага прыбытку першыя месцы займалі дзяржаўныя банкі: “Беларусбанк” і “Белаграпрамбанк. Як і раней, асноўны прыбытак беларускія банкі зарабілі на працэнтах па крэдытах.

“Ганцавіцкі час”
уздымае праблему падману вяскоўцаў, якія здаюць дзяржаве малако з уласных падворкаў. Распавядае рэдактар тыднёвіка Пятро Гузаеўскі:

“”Калі людзі здаюць малако, ім запісваюць аднолькавую тлустасьць. І атрымліваецца, што людзі шмат губляюць. Да прыкладу адзін спадар з вёскі Ганцавічы згубіў ка ля 70 літраў высакаякаснага малака. Навошта тады здаваць добрае малако?Людзей фактычна прымушаюць разбаўляць малако вадой. У выніку губляе звычайны пакупнік, якія набывае малако ў краме”.

Тыднёвік “Белгазета” зьмяшчае спэцвыпуск “Аўтастоп”. Крызіс вельмі моцна ўдарыў па аўтасалёнах, і многія зь іх вымушаныя прадаваць новыя аўто зь вялікімі скідкамі. Пасьля таго, як “Таёта” выставіла скідку ў 25%, многія салёны апынуліся пад пагрозай закрыцьця. Працягвае аглядальнік тыднёвіка Алена Анкуда:

“Днямі “Таёта” зноў абвесьціла, што ў Беларусь прыбыла новая партыя аўтамабіляў з ранейшымі скідкамі ў 25%. Выглядае на тое, што беларускі аўтамабільны рынак можа абрынуцца, і шэраг аўтасалёнаў
можа зачыніцца”.

“Вечерний Брест». 97 беларускіх абітурыентаў здалі іспыты ў польскія ВНУ

Генэральны консул Рэспублікі Польшча ў Берасьці Яраслаў Ксёнжак распавёў, што бальшыня зь іх з польскімі каранямі. Спачатку студэнты пройдуць нулявы курс у адным з пяці адукацыйных цэнтраў: у Кракаве, Любліне, Уроцлаве, Лодзі альбо Жэшуве. Пры пасьпяховым завяршэньні “нулёўкі” яны працягнуць шлях да эўрапейскага дыплёма. Але куратар праекта прафэсар Багуслаў Шыманьскі канстатаваў, што, на жаль, сёлетнія беларускія выпускнікі, якія трапілі пад рэформу адукацыі і праграму двух гадоў засвойвалі за адзін, здалі іспыты значна горш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG