Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі Гомельшчыны дамагліся зьніжэньня падатку


Пратэсты прадпрымальнікаў у Гомелі. Дыскусія ля параднага пад’езду аблвыканкаму. Красавік 2009
Пратэсты прадпрымальнікаў у Гомелі. Дыскусія ля параднага пад’езду аблвыканкаму. Красавік 2009

Лідэры кампаніі “За Свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” на Гомельшчыне дамагліся зьніжэньня стаўкі адзінага падатку на 15,5%.


Як паведаміў адзін з актывістаў руху ў Рэчыцы Алег Шабетнік, у дробных гарадах такіх, як Хойнікі, Лоеў, Брагін, Петрыкаў памер падатку цалкам вернуты на ўзровень мінулага году. А ў такіх буйных, як Гомель, Сьветлагорск, Мазыр, Жлобін, падвышэньне засталося нязначным.

Рашэньне пра зьніжэньне падатку прынялі дэпутаты Гомельскага абласнога савету на патрабаваньні прадпрымальнікаў. Зараз чакаецца зацьвярджэньне гэтага рашэньня ў Міністэрстве юстыцыі.

Кіраўнік кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў кажа, што прыклад Гомельшчыны павінен стаць узорам для дзейнасьці прадпрымальнікаў у іншых рэгіёнах краіны ў справе адстойваньня сваіх правоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG