Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Гродна Азоце” абрынуўся дах


У адным з цэхаў ААТ “Гродна Азот” абрынулася частка даху. Гэта здарылася 22 траўня каля 13-й гадзіны ў цэху гідраксыламінсульфату, які прымяняецца для вытворчасьці фотарэагентаў, кінафотаматэрыялаў, лякаў, паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Віталь Навіцкі.

На плошчы каля 290 квадратных мэтраў абрынулася частка рабрыстых жалезабэтонных плітаў двух зь сямі пралётаў даху. Агульная плошча цэху складае 1728 квадратных мэтраў (54 на 32). Меркаваная прычына здарэньня — стомленасьць мэталу.

“Пацярпелых няма. Працоўныя самастойна выйшлі з цэху. Цяпер ён не працуе, але тэхналягічны працэс не перапыняўся”, — сказаў Віталь Навіцкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG