Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндзец папаўся на сямі беларусках


53-гадовы галяндзец апынуўся перад гааскім судом за незаконнае выкарыстаньне беларускіх жанчын у якасьці хатніх работніц, а таксама прастытутак.

Як вынікае з матэрыялаў абвінавачаньня, усе 7 беларускіх жанчын траплялі ў Нідэрлянды паводле турыстычнай візы, а гэта не давала ім права ні на якую працоўную дзейнасьць у гэтай краіне.

Як патлумачыў падсудны, гэтых жанчын зь Беларусі ён у розны час запрашаў да сябе ў госьці, бо яму была патрэбная жаночая дапамога ў хатніх справах. Сэксуальныя кантакты ён меў усяго толькі з трыма зь сямі беларусак. У выніку адна зь іх зацяжарыла і ў лістападзе 2005-га нарадзіла галяндцу дзіця. Роды адбываліся ў Нідэрляндах. Каб не аплачваць мэдычныя выдаткі, беларуска паступіла ў клініку пад імем жонкі галяндца.

За незаконнае схіленьне беларусак да аказаньня фізычных і сэксуальных паслуг гааскі суд асудзіў 53-гадовага мужчыну на тры месяцы турмы і дадаткова на шэсьць месяцаў умоўнага зьняволеньня. Суд таксама пакараў яго штрафам у памеры 10 тысячаў эўра.

Тым часам падсудны падаў на рашэньне судзьдзяў апэляцыю. Яго галоўны аргумэнт — ён ня ведаў, што беларускі прыяжджалі з турыстычнымі візамі і ня мелі дазволу на працоўную дзейнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG