Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы непакояцца за ваўкавыскіх вязьняў


Алег Гулак, Гары Паганяйла, Валянцін Стэфановіч і Алесь Бяляцкі распаўсюдзілі заяву ў справе Міколы Аўтуховіча, Юр’я Лявонава й Уладзімера Асіпенкі.

Алег Гулак
Гары Паганяўла
В. Стэфановіч
Алесь Бяляцкі

У ёй выказваецца занепакоенасьць парушэньнем правоў гэтых вязьняў, зьвяртаецца ўвага на вядомыя хісткія моманты: і на тое, што справа была ўсчатая яшчэ ў 2004 годзе, і на тое, што тэрміны папярэдняга расьсьледаваньня празьмерна зацягнуліся, і на тое, што сьледчых дзеяньняў з абвінавачанымі практычна не вядзецца. Трывожыць падпісантаў і стан здароўя Міколы Аўтуховіча, які трымае галадоўку.

Праваабаронцы заклікаюць органы папярэдняга расьсьледаваньня зьмяніць меру стрыманьня абвінавачаным і вызваліць іх з-пад варты.

Асобна крытыкуецца таямнічасьць вакол справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. “Не выключаецца, што ў справе маюцца істотныя парушэньні працэсуальных правоў абвінавачаных, адсутнічаюць рэальныя прававыя падставы для далейшага іх утрыманьня пад вартай, што выклікала пратэстную галадоўку”, — зазначаюць праваабаронцы й патрабуюць й галоснасьці ў гэтай гучнай справе.
XS
SM
MD
LG