Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У абодвух бакоў ёсьць разуменьні, што гэтыя дачыненьні патрэбна паляпшаць. Мы гатовыя да гэтага, як і раней, але не любой цаной”, - заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў.


Папоў адказаў на пытаньне “Свабоды” пра сёньняшні стан беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў:

“Мы сыходзім з таго, што безумоўна абодва бакі разумеюць, што дачыненьні прадстаўляюць для іх істотную важнасьць. І таму ў абодвух бакоў ёсьць разуменьні, што гэтыя дачыненьні патрэбна паляпшаць. Мы гатовыя да гэтага, як і раней, але не любой цаной. Мы сыходзім з таго, што абмежавальныя захады эканамічнага характару, якія былі ўведзеныя былой адміністрацыяй, павінныя быць скасаваныя. Гэта дасьць нам магчымасьць адкрыць новую старонку ў нашым двухбаковым дыялёгу”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG