Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 траўня распачаліся Дні культуры Швэцыі ў Беларусі


Іх праграму адкрывала прэзэнтацыя першай беларускамоўнай кнігі Дзьмітра Плакса “Трыццаць тэкстаў”, якая адбылася ў сталічным Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.

Імя літаратара і журналіста Дзьмітра Плакса добра вядомае па яго ранейшых расейскамоўных творах. Пасьля таго, як ён блізу дзесяці гадоў таму перабраўся на сталае жыцьцё ў Стакгольм, Дзьмітры стаў пісаць па-швэдзку і па-ангельску. А яшчэ, дзякуючы яму, творы многіх беларускіх літаратараў пабачылі сьвет у швэдзкіх выданьнях, а беларускія чытачы пазнаёміліся з творамі сучасных швэдзкіх пісьменьнікаў. І ў рэмарцы на гэты конт амбасадара Каралеўства Швэцыі Стэфана Эрыксана на адкрыцьці сёньняшняй вечарыны быў ня толькі жарт:

“Невыпадкова і нават сымбалічна, мабыць, што пачынаем менавіта прэзэнтацыяй кнігі Дзьмітра Плакса. Ён ці беларускі швэд, ці швэдзкі беларус. Ну нарвэжцы лічаць Аляксандра Рыбака нарвэжцам, то і мы, я думаю, маем права лічыць Дзьмітра Плакса швэдам, але карані ў яго ёсьць беларускія”.

Да гэтае ў Дзьмітра Плакса выйшла ўжо некалькі кніг, але па-беларуску – першая.



Прэзэнтацыя кнігі адбывалася ў незвычайнай форме. Аўтар чытаў свае вершы, якія ён сьціпла называе тэкстамі, у гукавым аздабленьні гурту “Drum Ecstasy”.

Такую форму Дзьмітры абраў невыпадкова. “Drum Ecstasy” – даўнія творчыя ягоныя сябры.

“Я лічу, што яны вельмі добра адчуваюць слова і ствараецца такая вельмі ўдзячная атмасфэра, бо рытм у слове і рытм у музыцы – гэта, па сутнасьці адно і тое ж”.
XS
SM
MD
LG