Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Выбарчая сыстэма ня зьменіцца


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Прапановы па зьмяненьні выбарчага заканадаўства, падрыхтаваныя ЦВК разам з экспэртамі АБСЭ, не прадугледжваюць кардынальнага перагляду выбарчай сыстэмы.


Пра гэта ў інтэрвію Інтэрфаксу заявіла старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

“Цягам абмеркаваньня рэкамэндацыяў, якія вылучыла АБСЭ па выніках мінулых парлямэнцкіх выбараў, экспэртамі быў падрыхтаваны
кампрамісны варыянт прапановаў па зьмяненьні выбарчага заканадаўства. Падрыхтаваныя менавіта прапановы, а не законапраект. Там увогуле няма якіх-небудзь навэл, якія б мянялі выбарчую сыстэму Беларусі".

Паводле яе словаў, прапановы датычаць перш за ўсё вядзеньня перадвыбарчай агітацыі і фінансаваньня. Цяпер яны накіраваныя на разгляд міністэрстваў і ведамстваў Беларусі для выпрацоўкі адзінай пазыцыі. На іх аснове можа быць падрыхтаваны законапраект, калі будзе атрымана даручэньне суб'екта заканадаўчай ініцыятывы. “Такога даручэньня пакуль няма,-- заявіла Ярмошына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG