Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генадзь Кесьнер: “Гэтая кніга ня пройдзе незаўважанай”


20 траўня спаўняецца 55 гадоў беларускай службе Радыё Свабода. Да гэтай даты пабачыла сьвет кніга “Адзін дзень палітвязьня” – 15-е выданьне ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У новай кнізе – гісторыі 41 беларускага палітвязьня з 1996 да 2008 году. Пра новую кнігу “Свабоды” – журналіст Генадзь Кесьнер.

– Сама ідэя стварэньня такой кнігі вельмі ўдалая – расказаць пра людзей, якія спазналі рэпрэсіі, якія сталі ахвярамі сёньняшняй улады, і расказаць пра іх менавіта як пра людзей, пра іх сем’і. Гэта звычайныя нашыя суайчыньнікі, звычайныя нашыя суграмадзяне, а ня нейкія звышлюдзі.

Гэтая кніга дазваляе чытачам скласьці ўражаньне, што за людзі жывуць у нашай краіне, якія маюць вельмі актыўную пазыцыю, хто абкружае іх, якія яны маюць сем’і. І зрабіць для сябе выснову, што гэта людзі самыя звычайныя, такія ж самыя, як і ўсе астатнія. Гэта людзі, якія проста ахвяруюць сабой, сваімі сем’ямі, сваім дабрабытам дзеля кагосьці іншага, якія здольныя на такія ўчынкі, здольныя ахвяраваць сваёй свабодай, апынуцца за кратамі дзеля сваіх ідэалаў.

Стварэньне такой кнігі – вельмі ўдалая ідэя “Свабоды”. Гэта ня пройдзе незаўважаным. Гэтая кніга прызначаная для шырокага кола людзей, а ня толькі для тых, хто цікавіцца палітыкай і грамадзкім жыцьцём у Беларусі.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG