Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская прэса вышуквае “цёмныя” бакі ў біяграфіі новага прэзыдэнта краіны Далі Грыбаўскайце.

“Яе трыюмфальны рух да перамогі ўжо выявіў нямала нядобразычліўцаў, якія зьвяртаюць увагу на “падазроныя” дэталі яе мінулага і асабістага жыцьця. Даля Грыбаўскайце ня замужам, але гэта паўбяды. У яе скрайне падазронае для літоўскага патрыёта імя па бацьку – калі б такое выкарыстоўвалася ў Літве, то эўракамісара клікалі б Даляй Палікарпаўнай. У сувязі з гэтым яе ўжо папракаюць тым, што яна не літоўка.

Далей аказалася, што яе бацька, які нібыта ў савецкі час працаваў звычайным кіроўцам, атрымаў прэстыжную, па цяперашніх мерках, кватэру ў старой частцы Вільні. Зьвяртаецца ўвага на тое, што пасьля заканчэньня школы Грыбаўскайце паступіла на вечаровае аддзяленьне Ленінградзкага дзяржунівэрсытэту імя Жданава і адначасова працавала на ленінградзкай футравай фабрыцы. Але фабрыка гэтая была ня нейкая там, а №1. І літоўскаму выбарцу папулярна растлумачылі, што любая фабрыка, любы завод, які ў савецкія час меў нумар, быў сакрэтным...”

Цалкам рэпартаж карэспандэнта Расейскай службы нашага Радыё зь Вільні чытайце ТУТ.
XS
SM
MD
LG