Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М. Аўтуховіча пераводзяць у Рэспубліканскі шпіталь МУС


Пра гэта праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміў адвакат прадпрымальніка Павал Сапелка. Падчас сустрэчы зь ім Аўтуховіч сказаў, што яго пераводзяць у шпіталь дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС.

“Гэта азначае, што стан яго здароўя пагоршыўся да такой ступені, якая робіць немагчымым утрыманьне яго ў сьледчым ізалятары, нават ва ўмовах санчасткі,” – сказаў адвакат.

Паводле Паўла Сапелкі Аўтуховіч працягвае галадоўку і гатовы спыніць яе толькі пасьля выкананьня яго патрабаваньняў.

Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары МУС ад 8 лютага 2009 году па абвінавачваньні ў падпале чужой маёмасьці ў 2005 годзе. Разам зь ім па тым жа абвінавачваньні арыштаваныя Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка.

Аўтуховіч абвясьціў галадоўку ў турме 16 красавіка. Ён патрабуе альбо зьмены меры стрыманьне абвінавачаных па справе альбо хуткага завяршэньня сьледзтва і накіраваньня справы ў суд.
XS
SM
MD
LG