Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пытаньне аб пастаўцы ў Беларусь ракетных комплексаў С-400 і “Іскандэр” будзе вырашана станоўча”.


Пра гэта заявіў Мікалай Бардзюжа, генэральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы на выставе ўзбраеньняў “Milex-2009”, якая адкрылася ў Менску 19 траўня. Паводле Мікалая Бардзюжы, пытаньне паставак будзе разгледжана “ў хуткім часе”.

Між тым, паводле незалежных назіральнікаў, Расея ня вырашыла шэраг праблем у забесьпячэньні сваіх уласных узброеных сіл сучаснымі сродкамі супрацьпаветранай абароны.

“Ракетнымі комплексамі С-400 узброеныя два зэнітныя палкі, комплексаў “Іскандэр” таксама не хапае, каб забясьпечыць патрэбы Расеі. Ваенна-прамысловы комплекс дагэтуль перажывае вялікія цяжкасьці”, — мяркуе незалежны ваенны аглядальнік Аляксандар Алесін.

Апошнім часам зьявіліся зьвесткі пра магчымыя пастаўкі расейскіх “Іскандэраў” у Іран і Сырыю. Пра гэта, у прыватнасьці, са спасылкай на крыніцы ў Крамлі паведамілі ізраільскія мэдыі. Расейскі бок гэтыя зьвесткі абвяргае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG