Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дубскі: “Нават ня ведаў 80% палітвязьняў”


Арцём Дубскі

Арцём Дубскі

20 траўня спаўняецца 55 гадоў беларускай службе Радыё Свабода. Да гэтай гадавіны выйшла кніга “Адзін дзень палітвязьня”, 15-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У гэтай кнізе — гісторыі 41 беларускага палітвязьня ад 1996 па 2008 год. Пра новую кнігу “Свабоды” — фігурант працэсу 14-ці, былы палітвязень, актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі. Ён чытаў гэтую кнігу падчас галадоўкі салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі.


“Кніга вельмі цікавая па сваім зьмесьце. Даўно трэба было зрабіць нешта падобнае — сабраць інфармацыю пра ўсіх людзей, якія сядзелі ў розныя часы. У мяне нават была такая задума. Але зрэалізаваць яе вельмі складана, як мне падавалася. Але вось вялікі кавалак працы быў зроблены. Я нават ня ведаў 80 працэнтаў тых, хто фігуруе ў кнізе, таму мне было вельмі цікава прачытаць. Што да зьместу, то ён храналягічны — можна трошкі падвучыць найноўшую гісторыю Беларусі. Па-другое, ён стваральны. Паглядзеўшы, хто, дзе, калі і на колькі быў рэпрэсаваны, можна нармальны прагноз зрабіць як у лепшы, так і ў горшы бок. Думаю, што працяг у гэтай кнігі будзе, бо палітвязьні ў нас узьнікаюць увесь час.

Я адразу паглядзеў Андруся Кіма, бо ён мой “падзельнік”, потым ужо гісторыі Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, Вячаслава Сіўчыка, Міколы Статкевіча — тых, каго я засьпеў, бо я ня так даўно ў палітыцы. Пра Эніру Браніцкую было даволі цікава прачытаць. Я са зьдзіўленьнем для сябе даведаўся, што яна займалася дзюдо. А гледзячы на яе, гэтага зусім ня скажаш”.

Адзін дзень 41 палітвязьня на Радыё Свабода
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG