Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе афіцыйныя сайты — на расейскай мове?


Сябра рады руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк, які жыве ў Мастах, зьвярнуўся да раённых уладаў з заявай, у якой прасіў стварыць беларускамоўную вэрсію афіцыйнага сайту Мастоўскага райвыканкаму. Пры гэтым ён спаслаўся на заканадаўства аб мовах і на Канстытуцыю.


На сваю заяву спадар Зарэмбюк атрымаў пісьмовы адказ ад старшыні райвыканкаму Шафарэвіча. Той спасылаецца на тое, што ўсе сайты райвыканкамаў Гарадзенскай вобласьці, а таксама ўсёй Беларусі зроблены на расейскай мове, што адпавядае патрабаваньням указу прэзыдэнта РБ аб інтэрнэт-партале. Праўда, старшыня Мастоўскага райвыканкаму паабяцаў, што на беларускай мове на сайце будзе разьмяшчацца “асобная інфармацыя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG