Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыя перасьледуе ўдзельнікаў акцыі памяці Захаранкі


ланцуг памяці генэрала Захаранкі 14 траўня

ланцуг памяці генэрала Захаранкі 14 траўня

Учора ўвечары супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Гомеля па тэлефоне выклікалі на сустрэчу ў аддзел трох удзельнікаў акцыі “ланцуг памяці генэрала Захаранкі” – Уладзімера Кацору, Юрася Захаранку й Васіля Палякова.


Як паведамлялася, 7 траўня, на дзесятыя ўгодкі гвалтоўнага зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, прадстаўнікі Aб’яднаных дэмакратычных сілаў Гомеля ладзілі ля будынку абласной міліцыі акцыю “ланцуг памяці нераўнадушных людзей”.

Месца абранае невыпадкова: у Гомельскай ўправе міліцыі Захаранка працаваў доўгі час. Падчас акцыі актывісты перадалі ва ўправу зварот рэгіянальнай каардынацыйнай рады АДС, у якім заклікалі ахоўнікаў не пакінуць без увагі справу зьнікненьня свайго калегі.

14 траўня на імя Ўладзімера Кацоры прыйшоў адказ за подпісам выканаўцы абавязкаў начальніка ўправы Ўладзімера Захарчука. Ён паведаміў, што “па факту невядомага зьнікненьня 07.05.1999 г. Захаранкі Ю.М. ГУУС Менскага гарвыканкаму распачата крымінальная справа, у рамках якой праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы па яго дасьледаваньні. На жаль, да цяперашняга часу месцазнаходжаньне Захаранкі Ю.М. ня выяўлена”.

Уладзімер Кацора, як прадстаўнік “Руху “За свабоду”, лічыць, што, паколькі адказ на зварот атрыманы, то сёньняшні выклік у міліцыю зьвязаны, хутчэй за ўсё, з прэтэнзіямі ахоўнікаў на несанкцыянаванае правядзеньне акцыі “ланцуг памяці генэрала Захаранка”.

Уладзімер Кацора
“Маючы досьвед стасункаў з нашай міліцыяй, – заявіў палітык, – я бяру з сабою цёплыя рэчы для таго, каб адбываць арышт. Незалежна ад таго, якое будзе пакараньне – арышт альбо штраф, у зале суду я наважаны абвясьціць сухую галадоўку”.

За апошнія тры гады Ўладзімера Кацору за палітычную дзейнасьць арыштоўвалі 5 разоў. За кратамі ён правёў 47 сутак.
XS
SM
MD
LG