Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эйсмант: Адзін дзень палітвязьня — падручнік па гісторыі


Марыя Эйсмант

Марыя Эйсмант

20 траўня спаўняецца 55 гадоў беларускай службе Радыё Свабода. Да гэтай гадавіны выйшла кніга “Адзін дзень палітвязьня”, 15-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнізе — гісторыі 41 беларускага палітвязьня ад 1996 да 2008 году. Пра новую кнігу “Свабоды” — намесьніца галоўнага рэдактара “Народнай волі” Марыя Эйсмант.

Марыя Эйсмант: “Думаю, што ўкладальнікі кнігі зрабілі вялікую ў розных сэнсах гэтага слова і патрэбную справу. Бо, на жаль, палітвязьні — гэта адметная рыса сучаснай Беларусі, Беларусі гадоў Лукашэнкі. Асаблівасьці чалавека такія, што зь цягам часу мы забываем пра тыя ці іншыя падзеі і зьявы. Яны ў пэўны момант нас узрушаць, а пасьля можам пра іх і забыць. Я не выключаю, што ўжо сёньня ня ўсе памятаюць, што ў 1996 годзе, 13 гадоў таму ўжо зьявіліся беларусы, якія публічна крытыкавалі палітыку Лукашэнкі і за гэта іх кідалі за краты, і ў 1996 годзе ўжо запрацавала такая бязьлітасная машына рэпрэсій.

На мой погляд, атрымалася добрая, своеасаблівая кніга, падручнік па гісторыі. І я ўпэўненая, што сапраўдную гісторыю мы яшчэ будзем вывучаць, і гэтая кніга стане добрым дапаможнікам настаўнікам і дзецям. Так што вялікі дзякуй Радыё Свабода”.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG