Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбывае спэцыяльная дакладчыца ААН


Спэцыяльная дакладчыца ААН у пытаньнях барацьбы з гандлем людзьмі, у тым ліку жанчынамі і дзецьмі Джой Нгозі Эзэйла прыбывае сёньня ў Менск.


Яна запрошана беларускім урадам. На працягу тыдня спадарыня Эзэйла, якая паходзіць зь Нігерыі, сустрэнецца з адказнымі беларускімі чыноўнікамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і аанаўскіх устаноў у Менску, якая шчыльна займаюцца праблемамі гандлю людзьмі. Ня выключана, што экспэрт ААН не абмяжуецца толькі менскімі кантактамі і сустрэчамі.

Інфармацыя, сабраная ў Беларусі, а таксама ў Польшчы, куды спадарыня Эзэйла накіруецца зь Менску, будзе агучаная на чарговым паседжаньні камісіі ААН па правах чалавека.
XS
SM
MD
LG