Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Акудовіч: Кожная гісторыя палітвязьня поўніла мяне пазытывам


Валянцін Акудовіч

Валянцін Акудовіч

20 траўня спаўняецца 55 гадоў беларускай службе Радыё Свабода. Да гэтай гадавіны выйшла кніга “Адзін дзень палітвязьня”, 15-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнізе — гісторыі 41 беларускага палітвязьня ад 1996 да 2008 году. Пра новую кнігу “Свабоды” — філёзаф Валянцін Акудовіч.


“Гэта патрэбная, вельмі патрэбная кніга для ўсіх. Але найперш хацелася б, каб яе прачыталі як мага больш тых, хто падтрымлівае і падтрымліваў уладу, каб яны пабачылі цёмны бок мэдаля, што там у закутках параднага будынку.

Але варта прачытаць і тым, хто ўсе гэтыя гісторыі добра ведае і праз расповеды незалежных СМІ, і праз турэмныя дзёньнікі саміх зьняволеных, і праз прыватныя размовы. Прынамсі, я, чытаючы кнігу, наноў перажыў тое захапленьне мужнасьцю Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка, якое не пакідала мяне яшчэ доўга пасьля таго, як яны выйшлі з турмы. Гэтаксама як і захапленьне адвагай Васіля Лявонава, калі прачытаў напісаны ў турме адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі, поўны гневу і мужнасьці. Гэтым лістом Васіль Лявонаў рэальна паставіў на кон сваё жыцьцё, бо ў нашай турме з чалавекам лёгка зрабіць што заўгодна. Дзякаваць Богу, усё абышлося, але мая павага да Васіля Лявонава з тых часоў застаецца вялікай.

Зрэшты, кожная гісторыя з кнігі поўніла мяне пазытывам. І я каторы раз падумаў: чаму мы думаем пра сябе як пра нейкі занядбаны народ? Бо, здавалася б, адной гэтай кнігі, якая поўніцца праз край мужнасьцю і чалавечай годнасьцю, было б досыць, каб захапіцца беларусамі. І мы ўсё ныем і ныем. Менавіта таму такія кнігі нам вельмі і вельмі патрэбныя”.

Адзін дзень 41 палітвязьня на Радыё Свабода
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG