Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кансультант Дзярждэпартамэнту ЗША прыедзе ў Менск


Джэк Траўт наведае Беларусь восеньню. Спадар Траўт — кансультант Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў справе падтрымкі іміджу “брэнд USA”.


Візыт арганізоўвае рэйтынгавае агенцтва “Сёмы сантымэтар”.

“Нягледзячы на тое, што графік Траўта расьпісаны больш як на год, нам удалося дамовіцца з адным з трох самых запатрабаваных бізнэс-гуру сучаснасьці і запрасіць яго ў Менск”, — заявіў кіраўнічы партнэр “Сёмага кантынэнту” Яўген Буры.

Джэк Траўт — аўтар шэрагу канцэпцыяў маркетынгу і бізнэсу, аўтар папулярных кніг “Пазыцыянаваньне. Бойка за розумы”, “Маркетынгавыя войны”, “Новае пазыцыянаваньне”, “Сіла прастаты — Кіраўніцтва па пасьпяховых бізнэс-стратэгіях”, “Вялікія праблемы вялікіх брэндаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG