Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь працуе на склад


У Беларусі коштавы эквівалент складзкіх запасаў у прамысловасьці на 1 траўня 2009 года склаў 2,52 мільярда даляраў. Ад пачатку году ён павялічыўся на 42,9%.


Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў Белстаце.

За красавік складзкія запасы вырасьлі на 2,8% пасьля росту на 7% за сакавік.

На 1 траўня 2009 году аб'ём складзкіх запасаў да сяреднямесячнага аб'ёму вытворчасьці склаў 93,2% супраць 91,8% на 1 красавіка і 61,1% на 1 студзеня 2009 году. На 1 траўня 2008 году складзкія запасы былі роўныя 51,5% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасьці.

Найбольш высокімі тэмпамі за I квартал вырасьлі запасы ў чорнай мэталюргіі — у 4,8 раза, у хіміі і нафтахіміі — у 1,7 раза, у машынабудаваньні і мэталаапрацоўцы — у 1,5 раза, у лёгкай прамысловасьці — у 1,4 раза.

У структуры падгалінаў на 1 траўня найбольшы аб'ём складзкіх запасаў зафіксаваны ў аўтамабільнай прамысловасьці. Гэта 1322,8 мільярда рублёў (за красавік рост на 5,4%), або 320% сяреднямесячнага аб'ёму вытворчасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG