Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва менскага хакейнага клюбу “Дынама” заявіла сёньня пра заключэньне кантракту з галкіпэрам зборнай Беларусі Андрэем Мезіным тэрмінам на адзін год. Дагэтуль спартовец выступаў за магнітагорскі “Мэталюрг”.


Сёлета на чэмпіянаце сьвету ў Швайцарыі Мезін быў прызнаны найлепшым галкіпэрам сьвету. Паводле шмат якіх спартовых аглядальнікаў і адмыслоўцаў з усяго сьвету, менавіта яму беларуская зборная абавязаная тым, што выйшла ў чвэрцьфінал.

“Мы вельмі задаволеныя”, — заявіў у размове з газэтай “Прессбол” генэральны дырэктар “Дынама” Аляксандар Белы. Упершыню ў гісторыі дырэкцыяй чэмпіянату сьвету прызнала галкіпэра нацыянальнай зборнай лепшым у сваім амплюа. Больш за тое, ён яшчэ і ўзмоцніць шэрагі беларускага клюбу.
XS
SM
MD
LG