Лінкі ўнівэрсальнага доступу

franak

Вельмі цяжка зьмірыцца з тым, што твая дзейнасьць ставіць пад рэпрэсіі блізкіх.

Жаночы лямант, мітусьня. Тэрарыст хапае дзяўчыну, прыстаўляе нож да яе горла. Далей сьледуе сьпіс патрабаваньняў у абмен на закладніка.

1. Навошта я пішу блог

Я завёў свой дзёньнік у той час, калі гэта толькі пачыналася. Каб яго завесьці, патрэбна было адмысловае запрашэньне, яго мне даслала жж-user belarusaczka. У ЖЖ была моцная суполка ліцэістаў, дзе мы абменьваліся інфармацыяй, навінамі і рэфлексіямі на розныя тэмы.

Пасьля жж ператварыўся ў інтэрнэт-таблёід, дзе можна адшукаць любую інфармацыю на любую тэму. Сёньня блог — жывы часопіс — сродак масавай інфармацыі, які трэба эфэктыўна, але асьцярожна выкарыстоўваць.

У свой блог я выкладваю апошнія навіны, абвесткі, фатаграфіі, музыку, відэа, якімі хачу падзяліцца з чытачамі. Нярэдка пішу і пра асабістае: нешта — для публічнага прагляду, нешта — толькі для сяброў.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах


Блогі — свабодны мікрафон, ты можаш задаць пытаньне, падзяліцца праблемай, абавязкова знойдзеш адказ.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах


Блог выклікае прывыканьне. Блог нярэдка вырывае з рэальнага жыцьця. У блогасфэры свае стэрэатыпы і свая шкала каштоўнасьцяў. Вельмі важна своечасова спыніцца.

Блогі, як і ўвесь інтэрнэт, — сьметніца, дзе добрыя і цікавыя рэчы заваленыя рызьзём. Гэта сапраўднае майстэрства — разабрацца, дзе флуд і спам, дзе рэальны чалавек, а дзе фэйк.
Гэтак адбываецца ў амэрыканскіх кінатрылерах. У нас замест тэрарыста — рэжым, у якасьці ахвяры — нашыя блізкія.

Усе, хто займаецца палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю, знаходзяцца пад штодзённым прэсінгам. Спэцслужбы не спыняюцца ні перад чым. Самае благое, калі ў закладнікі бяруць людзей, якіх мы любім.

Бацькі не пускалі сваіх дзяцей на плошчу ў 2006 годзе, бо баяліся за іх вучобу і сваю працу. Дзеці Мілінкевіча, Іны Кулей, Любові Лунёвай і многія іншыя не змаглі працягнуць адукацыю ў Беларусі праз актыўнасьць сваіх бацькоў.

У кожнай моладзевай арганізацыі ёсьць нефармальныя стасункі, сяброўскія і асабістыя. Спэцслужбы сьвядома інсьпіруюць інтрыгі, каб стварыць атмасфэру недаверу паміж паплечнікамі. Па сеціве рассылаюць правакацыйныя лісты невядомага паходжаньня з інтымнымі падрабязнасьцямі асабістага жыцьця актывістаў. Сябра рады БНФ і маю блізкую сяброўку Сашу Клімовіч выклікалі ў дэканат, дзе супрацоўнік КДБ, пагражаючы праблемамі, прапанаваў “зьліваць” інфармацыю пра мяне і маю дзейнасьць. Саша, натуральна, адмовіла.

Маёй былой дзяўчыне Ю. неаднаразова пагражалі на працы. Да бацькоў, якія працуюць на адным буйным дзяржпрадпрыемстве, прыходзілі з КДБ. У віну ім ставілася тое, што іх дачка сустракаецца з “дысыдэнтам-апазыцыянэрам” Вячоркам. Далёка ня кожнай дзяўчыне хочацца быць “жонкай дзекабрыста”.

Дзяўчына, зь якой я сустракаюся некалькі месяцаў, вучыцца на прэстыжным аддзяленьні БДУ. Амаль адразу яе паставілі перад катэгарычным выбарам: альбо Франак, альбо ўнівэрсытэт.

Вельмі цяжка зьмірыцца з тым, што твая дзейнасьць ставіць пад рэпрэсіі блізкіх. Ці маральна прымяняць такія мэтады ў барацьбе з палітычнымі апанэнтамі, калі церпяць невінаватыя?

Гэта ня йначай як палітычны рэкет. І такой уладзе патрэбны не “яшчэ адзін шанец”, як лічаць некаторыя палітыкі, а добры адвакат.



ПРА СЯБЕ


Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 году ў Менску. Скончыў падпольны Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Навучаўся на факультэце журналістыкі БДУ па спэцыяльнасьці “інфармацыя і камунікацыя”, адкуль быў адлічаны пасьля пятнаццаці сутак арышту ў студзені 2008 году. Працягваў адукацыю ў ЭГУ, незаконна прызваны ў армію. Ад студзеня 2009 нясе службу ў войсках супрацьпаветранай абароны ў Мазыры.

З 2007 году сябра Сойму і ўправы партыі БНФ, старшыня камісіі па культуры. З 2008-га — старшыня Моладзі БНФ. Аўтар шэрагу культурніцкіх ініцыятываў, у тым ліку дубляваньня фільмаў на беларускую мову і музычных праектаў. З 2002 году вядзе блог на livejournal.com



БЛОГІ, ЯКІЯ Я РАЮ НАВЕДАЦЬ:


Nicolaev — зьбірае розныя палітычныя навіны і інфармацыю
Luft — трэшавыя выявы і калажы
Lejf — Антон Юркавец, мой ліцэйскі аднагрупнік, літаратар, які падае надзеі
Czalex — Алесь Чайчыц, эканаміст-палітоляг, маскоўскі беларус
Kauboj — сябра сойму БНФ, палітоляг
Аляксандар Зімоўскі на навінах.бай

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG