Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве пікетавалі амбасаду Беларусі


14 траўня грамадзянская ініцыятыва кіяўлянаў правяла пікетаваньне амбасады Беларусі ва Ўкраіне.

Удзельнікі пікету запатрабавалі ад беларускіх уладаў вярнуць нацыянальныя сымбалі і адмовіцца ад саветызацыі грамадзтва. Таксама яны заклікалі спыніць палітычны перасьлед апазыцыйных рухаў і дзеячаў, у прыватнасьці — прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.

Пастар Яраслаў Лукасік выказаў падтрымку актывістам “Маладога фронту”, якія працягваюць галадоўку салідарнасьці. Удзельнікі пікету перадалі сваю пэтыцыю ў амбасаду.

“Пасьля зьмены сымболікі пачалося паступовае вяртаньне іншых савецкіх парадкаў — цэнзура ў СМІ, ціск на апазыцыю, перасьлед індывідуальных прадпрымальнікаў і рэлігійныя ганеньні на “неафіцыйныя” цэрквы”, — заявіў пастар Яраслаў Лукасік, дэпартаваны з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе.
XS
SM
MD
LG