Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі настойвае на зьніжэньні верхняй плянкі бязмытнага ўвозу тавараў у Беларусь фізычнымі асобамі да 200 эўра.

Пра гэта ён заявіў сёньня журналістам у перапынку паміж паседжаньнямі Палаты прадстаўнікоў. Спадар Шпілеўскі патлумачыў сваю пазыцыю так:

“Калі ацэньваць эканамічную сытуацыю ў краіне, то сёньня яна не такая, якая была ўчора. Тое, што ўчора было дазволена, сёньня ўжо дастаткова складана. Сёньня ўвоз тавараў з трэціх краінаў юрыдычнымі асобамі складае да 4 мільярдаў даляраў. А ўвоз тавараў фізычнымі асобамі — адна з пагрозаў эканоміцы краіны”.

На пытаньне, чаму гэта пагроза, спадар Шпілеўскі адказаў: “Таму што гэта складае канкурэнцыю лёгкай прамысловасьці РБ”.

Адна з журналістак задала спадару Шпілеўскаму пытаньне: “Я еду за мяжу і набываю сабе гарнітур за 200 даляраў. У мяне дзьве дарослыя дачкі, для якіх я таксама хацела б набыць такія гарнітуры. Што мне рабіць у гэтай сытуацыі?”

Старшыня мытнага камітэту адказаў: “Купляйце беларускае!”

А на пытаньне, зь якой краіны гарнітур на самім спадары Шпілеўскім, той адказаў:

“Беларускі гарнітур. У мяне наагул уся вопратка беларуская”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG