Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Стары Ольса” выступіў у былым каралеўскім тэатры


14 траўня гурт “Стары Ольса” даў у Горадні трохгадзінны канцэрт, які закончыўся а 22-й гадзіне.

Публіцы быў прадстаўлены новы альбом “Дрыгула” з творамі са славутага “Полацкага сшытку”, адна з кампазыцый якога якраз называецца “Дрыгула” і зьяўляецца сярэдневечным танцам. Канцэрт адбыўся ў былым каралеўскім тэатры, дзе сёньня працуюць мясцовыя акторы-лялечнікі. Канцэрт праходзіў у рамках кампаніі “Будзьма!”


15 траўня “Стары Ольса” мае выступіць у Берасьці.
XS
SM
MD
LG