Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігі Быкава — віцебскім бібліятэкам


Сёмы і восьмы тамы збору твораў Васіля Быкава ў бібліятэкі маюць перадаць актывісты абласной рады ТБМ, літаратары — прадстаўнікі недзяржаўнага СБП і Ірына Міхайлаўна Быкава, удава знакамітага пісьменьніка-земляка.


Акцыя пад лёзунгам “Кнігі Быкава — віцебскім бібліятэкам” распачалася з ініцыятывы мясцовага ТБМ некалькі год таму, як толькі пачаў выдавацца апошні поўны збор твораў пісьменьніка. Сёньня, перш чым перадаць чарговыя два тамы, удзельнікі акцыі вырашылі ўскласьці кветкі да мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава, якая зьявілася на будынку віцебскай мастацкай вучэльні 25 верасьня мінулага году. Спадарыню Ірыну, удаву пісьменьніка, гарадзкія ўлады на адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі тады не запрасілі, і твор скульптараў Аляксандра Гвозьдзікава і Валерыя Магучага яна сёньня ўбачыць упершыню.

Увечары Ірына Міхайлаўна і сябры СПБ сустрэнуцца з жыхарамі гораду ў “Эўрапейскім клюбе”, адчыненым для правядзеньня падобных імпрэзаў віцебскімі актывістамі руху “За свабоду”.
XS
SM
MD
LG