Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЕНЬ БЛОГЕРА-4. У чацьвёрты раз сустракаем васьмёрку аўтараў беларускай блогасфэры! Апэратыўныя паведамленьні глядзіце ніжэй у разьдзеле “Усе матэрыялы дня”.



Восем актыўных аўтараў Жывога Журнала і іншых плятформаў у сваіх пастах для сайту Свабоды ставяць пытаньні і шукаюць на іх адказаў:


Чытаем, спрачаемся, пашыраем свабоду разам!

У першы Дзень блогера, які прайшоў на нашым сайце 13-14 лютага, удзельнічалі “абсалютнае зло беларускага інтэрнэту” maryjka_, кібэрзмагар за правы спажыўцоў lipkovich,“оголтелый либерал” pessimist2006, зямлячка М.К.Агінскага dasha_lis, валадар Невялікага Княства Альгердзія bacharevic, тапограф менскай душы vadim_i_z, часова запалярны пушкінавед і булгарыназнаўца feduta i паўнамоцны прадстаўнік Яе Вялікасьці ў Менску zubritanets.

У другім Дні блогера 13-14 сакавіка ўзялі ўдзел “антыжурналіст” беларускай блогасфэры malishevsky, змагар за сьвядомасьць беларускіх палякаў poczobut, аўтар, які стала піша аб беларусах па-расейску radzimich, стары менскі лекар, цяпер жыхар Ізраіля vladbunim, паэт і эсэіст на замову khadanovich, змагарка за права жанчын на аборты olga-karatch, захавальнік беларускай прасторы chareuski, летапісец Менску – рэальнага і віртуальнага – bacian.

Цягам трэцяй віртуальнай акцыі 10—11 красавіка для нашых чытачоў пісалі народжаны ў Усурыйску дасьледчык беларускай ідэнтычнасьці head-of-babulka, онталягічны партызан budimir, фотамастак і філёзаф eugenebuzuk, былы нелегальны імігрант, чыноўнік, кандыдат у дэпутаты і прадпрымальнік agafon-bel, фінансавы журналіст з Масквы czalex, мастак, паэт, празаік, кінасцэнарыст ul-sciapan, стваральніца Цэнтру гендэрных дасьледаваньняў pigbig, менскі палітычны журналіст paulyuk.
XS
SM
MD
LG