Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшоў першы паўфінал песеннага конкурсу «Эўрабачаньне». Паводле ягоных вынікаў эўрапейскія тэлегледачы абралі 10 удзельнікаў, якія працягнуць змаганьне. Гэта Турцыя, Швэцыя, Ізраіль, Партугалія, Мальта, Фінляндыя, Босьнія і Гэрцагавіна, Румынія Армэнія ды Ісьляндыя.

СЛУХАЦЬ:


Пётар Ялфімаў зь песьняй Eyes That Never Lie выступаў у першым паўфінале. Занятае ім месца стане вядомым пасьля фіналу 16 траўня.

Апрэч Беларусі, не прайшлі паўфінальны адбор Чарнагорыя, Чэхія, Бэльгія, Андора, Швэйцарыя, Баўгарыя і Макэдонія.

За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе (ад 2004 году) прадстаўнік Беларусі толькі аднойчы выйшаў у фінал. У 2007 годзе Дзьмітры Калдун заняў шостае месца сярод усіх удзельнікаў.

14 траўня ў дргуім паўфінале выступіць ураджэнец Беларусі з Нарвэгіі Аляксандар Рыбак, які лічыцца адным з фаварытаў сёлетняга конкурсу.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG