Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ вярнуў кампутары з “бонусамі”


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Гомельская ўправа КДБ вярнула мясцовым актывістам 5 кампутараў, адабраных яшчэ ў 2007 годзе падчас ператрусу ў офісе абласной арганізацыі АГП.

“Адначасова вернуты й шосты кампутар, які належыць Гомельскаму гарадзкому аддзяленьню грамадзкага аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва”, — паведаміў ягоны кіраўнік, юрыст Леанід Судаленка.

У кастрычніку 2007 году супрацоўнікі УКДБ пад маркай распачатай крымінальнай справы супраць маладафронтаўцаў за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі правялі маштабныя ператрусы ў гомельскім офісе АГП, а таксама ў актывістаў і іх сваякоў. Падчас ператрусаў чэкісты й забралі кампутары. Цяпер яны нібыта выключаныя са сьпісу рэчавых доказаў у прыпыненай крымінальнай справе супраць “Маладога Фронту”.

Васіль Палякоў
“Мой асабісты кампутар, — кажа старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, — перададзены ў спраўным стане. Зьдзівіла толькі тое, што ў яго закачаны статут „Маладога фронту“, “Крэда маладафронтаўца” й анкету маладафронтаўца”.

Іншая аргтэхніка яшчэ правяраецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG