Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі дваіх маладафронтаўцаў


Павал Кур’яновіч
Павал Кур’яновіч
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў “Маладога фронту” Паўла Кур’яновіча і ягоную паплечніцу, непаўналетнюю Віку Ладзіс.

Маладых людзей абвінавачваюць у распаўсюджваньні ўлётак з заклікам узяць удзел у маршы “За незалежнасьць”, заплянаваным на 14 траўня. Згодна з тэкстам улётак, шэсьце пачнецца а шостай вечара на Кастрычніцкай плошчы.

Пазьней Віку Ладзіс адпусьцілі.

Паўла Кур’яновіча ж абвінавацілі ў закліку да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі й пакінулі за кратамі да суду, які мае адбыцца заўтра, 13 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG