Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уплывовае швэдзкае выданьне Svenska Dagbladet піша пра зьдзелку: тэлекамунікацыйная кампанія Telia Sonera набыла праз турэцкую Turkcell акцыі беларускай кампаніі БеСТ.

Svenska Dagbladet папярэджвае кіраўніцтва Telia Sonera, што тэлекамунікацыйнае супрацоўніцтва з беларускай дыктатурай накіравана супраць дэмакратыі.

Летась турэцкая Turkсell набыла за 600 мільёнаў даляраў 80% акцый аднаго з апэратараў беларускай мабільнай сувязі — Закрытага акцыянэрнага таварыства “БеСТ”. Акрамя таго, турэцкая кампанія абавязалася зрабіць дадатковыя мільённыя інвэстыцыі ў сетку БеСТ.

Тады генэральны дырэктар Turkсell Мэхмэт Сюрэя Джыліў адзначыў:

“Мы прыйшлі ў Беларусь як добрыя партнэры дзеля таго, каб інвэставаць. Мы лічым беларусаў вялікім народам зь вельмі высокім узроўнем адукацыі ды інтэлекту. Мы хацелі б супрацоўнічаць з гэтым цудоўным народам дзеля таго, каб зрабіць зь БеСТ сапраўды адной з найлепшых кампаніяў сьвету”.

Для даведкі: вядучай швэдскай, часткова дзяржаўная паводле ўласнасьці, тэлекамунікацыйнай фірме Telia Sonera належаць 37% акцый турэцкай кампаніі Turkсell. Дзейнічаючы супольна з турэцкімі партнэрамі, швэды нямала зрабілі, каб прасунуцца на постсавецкім рынку. Што да наўпроставых зьдзелак зь Беларусьсю і падобнымі ёй рэжымамі, то ў сьвятле таго, што кампанія абвяшчае палітыку “нулявой цярпімасьці да карупцыі”, падобныя ўгоды вельмі праблематычныя.

Як піша Svenska Dagbladet, дзякуючы Turkcell Швэцыя ня ўцягваецца ў супрацоўніцтва з дыктатурай і такім чынам пазбаўляецца ўсялякай адказнасьці за афэру. І тым ня менш, фактычна яна супрацоўнічае з рэжымам Лукашэнкі.

Швэдзкія аглядальнікі папярэджваюць сваіх падаткаплатнікаў, што іхнія грошы могуць пайсьці на падтрымку недэмакратычнага рэжыму ў Беларусі.

Абапіраючыся на некаторыя матэрыялы, швэдзкія праваабаронцы лічаць, што беларускія ўлады з высокай верагоднасьцю выкарыстоўваюць тэлекамунікацыйныя сеткі для перахопу інфармацыі і назіраньня за палітычнымі апанэнтамі.

Што думае ў гэтай сувязі кіраўніцтва Telia Sonera?

Як сьведчыць адна зь вядучых мэнэджэраў кампаніі Цэцылія Эдстром,
Telia Sonera ніколі не парушала і не зьбіраецца парушаць свае галоўныя прынцыпы — нулявую цярпімасьць да карупцыі і гарантыю высокай бясьпекі для кліентаў.
Telia Sonera ніколі не парушала і не зьбіраецца парушаць свае галоўныя прынцыпы — нулявую цярпімасьць да карупцыі і гарантыю высокай бясьпекі для кліентаў.

Паводле яе словаў, раскрываць нейкія канфідэнцыйныя зьвесткі пра сваіх кліентаў яны могуць, толькі калі гэтага запатрабуе суд.

На пытаньне, ці зрабіла фірма напярэдадні сваёй зьдзелкі аналіз сытуацыі ў Беларусі з гледзішча правоў чалавека — а паводле агульнай думкі гэтая сытуацыя вельмі кепская, — мэнэджэр швэдзкай кампаніі адказала:

“Не, мы не рабілі гэтага, бо мы не інвэставалі ў Беларусь. Не магу сказаць, ці рабіла падобны аналіз кампанія Turkcell, у мяне яго няма. Аднак Turkcell — вельмі салідная кампанія”.

Калі ж Svenska Dagbladet зьвярнулася з падобным пытаньнем да адмысловага дасьледчыка Turkcell, той не захацеў размаўляць праз тэлефон і назваў замежны кантакт, каб пазьбегнуць перахопу.

Паводле швэдзкіх журналістаў, шмат якія буйныя дзяржаўныя кампаніі паўтараюць пэўны набор аргумэнтаў на карысьць супрацоўніцтва з дыктатурамі: маўляў, ад выкарыстаньня заходніх эканамічных падыходаў у такіх краінах працоўнае заканадаўства будзе паступова зьмяняцца на карысьць працоўных. Байкот — не найлепшае рашэньне для народаў, які жывуць ва ўмовах недэмакратычных рэжымаў. Такім чынам, швэдзкія інвэстыцыі ў такіх краінах, як Узбэкістан, Беларусь, Азэрбайджан, Грузія, Камбоджа, Кітай, апраўдваюць сябе, — пішуць швэдзкія СМІ.

Як заявіў ў размове са швэдзкім выданьнем вядучы расейскі экспэрт у галіне тэлекамунікацыйных тэхналёгіяў Леанід Конік, кіраўніцтва любой заходняй тэлекамунікацыйнай кампаніі, якое заключае ўгоду зь Беларусьсю ды іншымі постсавецкімі недэмакратычнымі краінамі, вымушанае гуляць па правілах гэтых краін.

“Свабода” зьвязалася з аўтарытэтным экспэртам, выпускніком факультэту тэхнічнай кібэрнэтыкі Дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Санкт-Пецярбургу, галоўным рэдактарам і суўладальнікам выдавецкай групы COMNEWS.

Конік: “У Беларусі, як і ў кожнай іншай постсавецкай краіне, немагчыма набыць нейкі сур’ёзны актыў (а тэлекамунікацыя — гэта блізкі да стратэгічнага актыў) без дамоўленасьці з найвышэйшым палітычным кіраўніцтвам краіны.
Паколькі сума ўгоды была недастаткова вялікая, тут магчымая так званая „шэрая“ частка, якая не прайшла па рахунках.
А паколькі сума ўгоды была недастаткова вялікая, тут магчымая так званая „шэрая“ частка, якая не прайшла па рахунках”.

Паводле Леаніда Коніка, “у Беларусі, як і ў Расеі, ніводная сетка сувязі ня будзе працаваць, калі ня будзе забясьпечана тое, што называецца па- расейску СООРМ (сыстэма забесьпячэньня апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў)”.

Конік: “Гэта азначае, што любы апэратар сувязі — сотавы, правадны, інтэрнэт-правайдэр — ня зможа легальна працаваць, пакуль не забясьпечыць спэцслужбам магчымасьці (калі мы кажам пра галасавую сувязь) праслухоўваць любы тэлефон ці (калі мы гаворым пра інтэрнэт) перахопліваць ці чытаць электронную пошту. Афіцыйна гаворыцца, што на ўсё гэта патрэбна санкцыя пракурора, але мы ўсе добра разумеем, наўрад ці абанэнту, якога зьбіраюцца праслухаць, пакажуць гэтую санкцыю. Іншымі словамі, быць на ўсе 100% упэўненым, што вас не праслухоўваюць, нельга. Гэта стандартная бяда і Расеі, і Беларусі, дакладна”.

Што да абвінавачаньняў кампаніі “Telia Sonera” ў “абдымках з дыктатурай” напярэдадні маючых адбыцца ў 2010 годзе прэзыдэнцкіх выбараў“, як пра гэта пішуць швэдзкія журналісты, то Леанід Конік выказвае такую думку:

“Зразумела, цяжка ўявіць сабе, што гэтыя выбары пройдуць ідэальна сумленна, аднак гэта не віна і ня зона адказнасьці кампаніі “Telia Sonera”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG