Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З прапановай назваць адну зь менскіх вуліц імем былога міністра ўнутраных спраў Беларусі генэрала Захаранкі зьвярнулася ў сталічны выканаўчы камітэт група палітычных актывістаў.


Яны пішуць, што “Захаранка зьяўляўся вядомым палітычным і грамадзкім дзеячам Рэспублікі Беларусь”.

Сярод тых, хто падпісаў заяву, Аляксандар Бухвостаў, Віктар Івашкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька.

7 траўня 1999 году непадалёк ад сваёй кватэры ў Менску быў скрадзены невядомымі Юры Захаранка, у той час адзін з лідэраў апазыцыі, колішні міністар унутраных спраў, адпраўлены Аляксандрам Лукашэнкам у адстаўку за тое, што аспрэчваў незаконныя загады кіраўніцтва. Справа Юрыя Захаранкі дагэтуль расьсьледуецца, але, як лічыць шмат хто ў Беларусі, яна вядзецца фармальна, толькі каб зьменшыць абвінавачваньне ўладаў у бязьдзеяньні.
XS
SM
MD
LG