Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель і Сарказі за свабодную Беларусь, але супраць пашырэньня ЭЗ


Лідэры Нямеччыны і Францыі выступаюць супраць “Эўропы бязь межаў”, маючы на ўвазе пэрспэктыву ўваходжаньня ў Эўрапейскі Зьвяз Турэччыны, а таксама “ўсходніх партнэраў” Зьвязу.

Гэтая пазыцыя была агучаная ў часе сустрэчы Ангелы Мэркель і Нікаля Сарказі ў Бэрліне. Паводле абаіх кіраўнікоў, “Эўропа бязь межаў мае небясьпеку стаць Эўропай без каштоўнасьцяў”.

У сталіцу Нямеччыны прэзыдэнт Францыі прыбыў у нядзелю для ўдзелу ў нямецка-францускай моладзевай сустрэчы, якую ладзіў моладзевы саюз кіроўчай нямецкай партыі хрысьціянскіх дэмакратаў. Як падаюць naviny.by, на гэтую сустрэчу былі таксама запрошаныя й прадстаўнікі беларускага моладзевага хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу “Маладыя дэмакраты” на чале з старшынём Аляксандрам Шумкевічам, а таксама партнэры нямецкай арганізацыі зь іншых краін.

У часе мерапрыемства ў бэрлінскім “Sony Centre” маладыя беларусы падаравалі Нікаля Сарказі і Ангеле Мэркель бел-чырвона-белыя сыліконавыя бранзалеты з слоганам “За свабоду”, якія палітыкі адразу ж надзелі на запясьці. Паводле Аляксандра Шумкевіча, Мэркель і Сарказі сказалі, што “яны рады бачыць на гэтай сустрэчы беларусаў, а таксама пажадалі моладзі хуткага посьпеху ў барацьбе за дэмакратызацыю Беларусі”.







На руцэ Нікаля Сарказі — бел-чырвона-белы бранзалет “За свабоду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG