Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі сёньня праходзіць першае пасяджэньне парлямэнцкай
асамблеі "Ўсходняга партнэрства "(Эўранэст) - праграмы супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і шэрагам краінаў былога СССР.

Пасяджэньне будзе прысьвечанае ў асноўным працэдурным пытаньням і
абраньню кіруючых органаў асамблеі.

У праграме "Ўсходняе партнэрства"ўдзельнічаюць Азэрбайджан,
Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна.

Аднак парлямэнтары з Беларусі на першае паседжаньне Эўранэста
не запрошаныя – Эўразьвяз выступіў супраць іх удзелу з прычыны недэмакратычнага парадку абраньня беларускага парлямэнту.
XS
SM
MD
LG