Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан не датычны да забойства бін Лядэна


Прэзыдэнты ЗША Барак Абама и Пакистану Асіф Алі Зардары
Прэзыдэнты ЗША Барак Абама и Пакистану Асіф Алі Зардары
  • Прэзыдэнт Пакістану Асіф Алі Зардары заявіў, што ліквідацыя Ўсамы бін Лядэна сіламі ЗША не была сумеснай апэрацыяй з Пакістанам. У артыкуле ў The Washington Post Зардары таксама паведаміў, што месцазнаходжаньня лідэра «Аль-Каіды» не было вядомае пакістанскім уладам.

    Прэзыдэнт Пакістану падкрэсьліў, што хаця гэта і не было сумеснай апэрацыяй, «дзесяцігодзьдзе супрацоўніцтва і партнэрства паміж ЗША і Пакістанам прывяло да ліквідацыі Ўсамы бін Лядэна, як сталай пагрозы цывілізаванаму сьвету».


  • Тым часам Злучаныя Штаты часова зачынілі сваё пасольства і тры консульствы ў Пакістане, перасьцерагаючыся ўдараў у адказ за забойства лідэра «Аль-Кайды».

XS
SM
MD
LG