Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі 10 чалавек былі забітыя і яшчэ 499 арыштаваныя ў часе нядзельнага рэйду спэцыяльных службаў у горадзе Дэраа на поўдні краіны. Пра гэта заявіў у панядзелак прадстаўнік сырыйскага войска. Паводле зьвестак відавочцаў, былі арыштаваныя мужчыны ад 15 да 40 гадоў. На іх апраналі кайданкі і адвозілі іх на аўтобусах у турму.

На мінулым тыдні ў горад Дэраа – цэнтар выступаў супраць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада – былі ўведзеныя танкі. Паведамляецца таксама пра арышты ў гарадох Камішлі, Рака і ў прымесьцях Дамаску.

За час пратэстаў у Сырыі ў сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі загінулі ня меней як 560 чалавек. Апазыцыя мае намер працягваць выступы.
XS
SM
MD
LG